so:text
|
Перш чым кідаць цэтлікі аб "фашыстоўскім Бандэры" і перш чым казаць пра "фашыстаў тыпа Бандэры", вы хоць самую маленькую біяграфію Бандэры ў любой энцыкляпэдыі адкрыйце і прачытайце! Мужык адседзеў у канцлягеры Заксэнгаўзэн з ліпеня 1941 году па сьнежань 1944 году! Гэта ў тым самым Заксэнгаўзэне, дзе забілі Якава Джугашвілі. Які фашыст? Адкуль фашыст? Бо як толькі Бандэра ў ліпені абвясьціў "Акт адраджэньня Ўкраінскай дзяржавы", ён зараз жа апынуўся ў канцлягеры. І ўсю вайну там адседзеў. Але калі немцы яго выпусьцілі ў сьнежні 1944 году, таму што ім трэба было паспрабаваць ўзяць пад сябе УПА, якую мы таксама фарбуем тлустай чорнай фарбай, ён адмовіўся супрацоўнічаць зь немцамі. Як ён мог супрацоўнічаць? У яго ж два браты былі зьнішчаныя ў канцлягеры Асвэнцым. Калі вы крычыце, што Бандэра ледзь не галоўны кат вайны, вы задайце сабе пытаньне: „дзе ён гэта мог зрабіць?“. Ды Ельцын адным расстрэлам Белага дома зьнішчыў людзей больш, чым Бандэра за ўсё сваё жыцьцё! (ru) |