so:text
|
Я трэніраваў нарвежца на працягу года, у 2009 годзе. І быў ужо ў той час уражаны, наколькі дакладна — на ўзроўні інтуіцыі, без усялякіх дадатковых пралікаў — ён здольны ацэньваць пазіцыю на шахматнай дошцы і дзейнічаць далей максімальна акуратна. Мой стыль зусім іншы: ён патрабаваў каласальнай канцэнтрацыі энергіі і працы за дошкай, патрабаваў глыбокага праліку мноства варыянтаў, каб знайсці адзіна правільны ход у кожнай дадзенай пазіцыі на дошцы. Карлсен належыць да іншай чэмпіёнскай школы, той, што прадстаўлялі Хасэ Капабланка і Анатоль Карпаў: па здольнасці адчуваць гармонію на шахматнай дошцы яны нагадваюць музыкаў-віртуозаў з абсалютным слыхам. (uk) |