Mention53987

Download triples
rdf:type qkg:Mention
so:text У рэшце рэшт у праўленне Вахідэдзіна, 36-га і апошняга падышаха Атаманскай дынастыі, турэцкая нацыя апынулася зрынутай ў бездань рабства. Гэтую нацыю, якая на працягу тысячагоддзяў з’яўлялася высакародным сімвалам незалежнасці, хацелі ўдарам нагі скінуць у прорву. Гэтак жа, як шукаюць якую-небудзь бессардэчную пачвару, пазбаўленую усякіх чалавечых пачуццяў, для таго, каб даручыць ёй зацягнуць вяроўку на шыі асуджанага, гэтак жа для таго, каб нанесці гэты ўдар, трэба было знайсці здрадніка, чалавека без сумлення, недастойнага і вераломнага. Тыя, якія выносяць смяротны прысуд, маюць патрэбу ў дапамозе з боку такіх подлых пачвар. Хто мог бы быць гэтым подлым катам? Хто мог бы пакласці канец незалежнасці Турцыі, зрабіць замах на жыццё, гонар і годнасць турэцкай нацыі? Хто мог бы мець бясслаўную смеласць прыняць, выпрастаўшыся на ўвесь рост, смяротны прысуд, якая была абвешчана ў дачыненні да Турцыі? Так, Вахідэдзін, якога да няшчасця гэтая нацыя мела ў якасці кіраўніка і якога яна прызначыла суверэнам, падышаха, халіфам. (uk)
so:isPartOf https://be.wikiquote.org/wiki/%D0%9C%D1%83%D1%81%D1%82%D0%B0%D1%84%D0%B0_%D0%9A%D0%B5%D0%BC%D0%B0%D0%BB%D1%8C_%D0%90%D1%82%D0%B0%D1%86%D1%8E%D1%80%D0%BA
so:description Выказванні Мустафы Атацюрка (be)
Property Object

Triples where Mention53987 is the object (without rdf:type)

qkg:Quotation50449 qkg:hasMention
Subject Property