so:text
|
У мінулым годзе памятнымі засталіся гастролі ў Галандыю. Там я спяваў у асноўным народныя песні, сярод якіх назаву беларускую — «Камар», украінскую — «Гандзя», рускую — «Кацюша», з імі мелі магчымасць пазнаёміцца жыхары ўсіх буйных гарадоў Галандыі. Поспех, скажу шчыра, перавысіў усе чеканні, а імпрэсарыо запрасіў мяне на наступны сезон яче ў дзве краіны: Швейцарыю і Бельгію. Хаця спяваў я на нашай мове, але галандцы, мне здалося, усё зразумелі і крычалі «біс» даволі моцна… І ўсё ж свой, беларускі глядач значна бліжэйшы і больш патрабавальны. Гэта радуе мяне. Таму ўвесь час не пакідае пачуццё вялікай адказнасці перад ім. (uk) |