so:text
|
Былі часы, калі людзі сьпявалі без дапамогі кампутараў. Былі часы, калі словы мелі сэнс, калі паэзія была песьняй, а не сама па сабе недзе ў склепе. Былі часы, калі ўменьне сьпяваць нешта значыла. Па мне, беларускі пэрыяд творчасьці Еўдакімава — залаты час і для яго, і для беларускай эстрады. Ён сьпяваў найлепшыя песьні і сьпяваў іх найлепш. Дастаткова параўнаць «Палыновую ростань» у ягоным і не ў ягоным выкананьні. Усе вядомыя мне беларускія песьні Еўдакімава — акурат такія сполахі. На ўкраінскай мове я нічога нават блізка ў яго ня чуў. На расейскай ёсьць «И пока на земле существует любовь». І тут няма чаго казаць, толькі разьвесьці рукі й паставіць помнік, бо ідэал і клясыка. Хаця хто перасьпявае еўдакімаўскую «Зачарованую», дзе знайсьці голас? У адным з сваіх інтэрвію Еўдакімаў сказаў, што Юшчанка запрашаў яго пасяліцца на Крэшчаціку. Ня ведаю, ці прыняў тую прапанову сьпявак. Але спадзяюся прычакаць такой улады, якая б пераманіла Еўдакімава на Скарынаўскі праспэкт. Ну і беларускамоўнага альбому ад сьпевака спадзяюся прычакаць таксама. (uk) |