so:text
|
Гэта ж трэба ўмець — выгнаць з Беларусі самага выдатнага эстраднага спевака апошняга часу Яраслава Еўдакімава! Выдатнага па прыгажосці голасу, па непаўторнасці тэмбру, па ўзроўні майстэрства… І хто ж гэта зрабіў? Хто пастараўся? Хто быў зацікаўлены, каб пазбавіць Беларусь, беларускіх аматараў песні такога яркага, рэдкай таленавітасці, рэдкай абаяльнасці спевака? Хто? Маўчанне. Поўнае маўчанне. Як бы нічога не здарылася. З чыёй жа «ласкі», з чыёй волі, з чыйго загаду пакідаюць Беларусь лепшыя з лепшых? Каму на карысць-выгаду? Маўчанне. Поўнае маўчанне. (uk) |