so:text
|
Званьне “Заслужаны артыст БССР” маладому выканаўцы Еўдакімаву прапанаваў прысвоіць сам Пётар Машэраў, калі пабачыў Вас на сцэне. Гэта быў апошні “дзяржаўны чалавек”, які апекаваўся аб талентах у Беларусі?- Чаму, а Генадзь Бураўкін? Калі я працаваў на радыё ў савецкія часы, трэба было сьпяваць тое, што давалі. Ён як кіраўнік ніколі мяне не абмяжоўваў. І вельмі прасіў сьпяваць больш песьняў на беларускай мове. Дарэчы, і званьне “Народны артыст БССР” я атрымаў, калі быў салістам Белтэлерадыёкампаніі. Па шматлікіх просьбах працоўных, якія літаральна завалілі лістамі ЦК КПБ і абураліся: “Чаму артыст Еўдакімаў да гэтага часу ня стаў народным?!” Так захацелі “нізы”, а “вярхам” прыйшлося падпарадкавацца. (uk) |